BE RU EN

Акупанты ўтрымліваюць у палоне шэсць украінскіх камандзіраў

  • 26.03.2014, 15:28

На сённяшні дзень у палоне ў расейскіх вайскоўцаў знаходзяцца шэсць украінскіх камандзіраў.

Пра гэта на брыфінгу заявіў намеснік міністра абароны Украіны Леанід Палякоў, перадае РБК-Украина.

"У цяперашні час у нас ёсць інфармацыя аб шасці палонных... пяць афіцэраў, адзін генерал", - заявіў ён.

Паводле яго слоў, Мінабароны дакладна не вядома іх месцазнаходжанне, ёсць толькі версіі.

Сярод захопленых у палон - легендарны камандзір украінскай брыгады тактычнай авіяцыі з Бельбека Юлій Мамчур. Яго жонка - Ларыса Мамчур - паведаміла, што ад мясцовага насельніцтва яе сям'і паступаюць пагрозы. Юлія Мамчура выкралі расейскія салдаты 22 сакавіка пасля штурму вайсковай часткі ў Бельбеке. Пасля гэтага стала вядома пра арышт яшчэ некалькіх украінскіх афіцэраў.

Апошнія навіны