BE RU EN

Расейскія дэсантнікі едуць на вучэнні ў Беларусь

  • 26.03.2014, 10:51

Расея ў красавіку правядзе вучэнні з удзелам дэсантнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Расея і Беларусь у красавіку правядуць сумесныя вучэнні, у якіх ад расейскага боку возьме ўдзел падраздзяленне Пскоўскага злучэння ПДВ, паведаміў у сераду афіцыйны прадстаўнік упраўлення прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі па ПДВ падпалкоўнік Яўген Мяшкоў.

У сераду дэлегацыя ПДВ РФ адправілася ў Віцебск для правядзення канферэнцыі па ўдзелу падраздзяленняў ПДВ ВС РФ у батальённым тактычным вучэнні сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Візіт дэлегацыі Паветрана-дэсантных войскаў РФ у Рэспубліцы Беларусь будзе праходзіць з 26 па 28 сакавіка ў адпаведнасці з планам міжнароднай дзейнасці Мінабароны Расеі, паведамляе РІА Новости.

"Сумеснае вучэнне плануецца правесці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у сярэдзіне красавіка гэтага года. У вучэнні возьме ўдзел падраздзяленне Пскоўскага злучэння ПДВ", - сказаў Мяшкоў.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны