BE RU EN

Нацбола Паліенку адправілі на Акрэсціна

  • 26.03.2014, 10:44

Актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Зміцер Паліенка адбывае 13-сутачны арышт.

Як стала вядома сёння раніцай, нацыянал-бальшавік Зміцер Паліенка пераведзены ў турму на Акрэсціна для адбыцця адміністрацыйнага арышту тэрмінам у 13 сутак нібыта за «дробнае хуліганства».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі праваабаронцы.

Пры гэтым на працягу двух сутак яго месцазнаходжанне і прававы статус заставаліся пад пытаннем. Суд, а таксама розныя падраздзяленні МУС, у якія звярталіся сваякі і таварышы Змітра, адмаўлялі факт яго затрымання.

Як паведамлялася, Паліенка быў затрыманы ў Менску 24 сакавіка. Прычына затрымання невядомая.

Апошнія навіны