BE RU EN

Фотафакт: беларускія «цітушкі» за працай

  • 26.03.2014, 10:31

За ўчорашняй акцыяй беларускай апазіцыі традыцыйна назіралі сотні «людзей у цывільным».

Некаторых з іх сфатаграфаваў чытач сайта charter97.org. Як правіла, супрацоўнікі, апранутыя «па грамадзянцы» бяруць удзел у адсочванні, збіцці і затрыманні актыўных удзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі. Таксама яны даюць ілжывыя паказанні падчас судоў над апазіцыянерамі.

Нагадаем, акцыя ў Дзень Волі, нягледзячы на тое, што была афіцыйна дазволеная ўладамі Менска, скончылася затрыманнем больш за 10 яе ўдзельнікаў. Некаторых з іх, у тым ліку каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага сёння будуць судзіць.

Апошнія навіны