BE RU EN

Алену Каваленка выклікаюць у міліцыю з-за байкоту «выбараў»

  • 25.03.2014, 21:35

Жонку былога палітвязня Сяргея Каваленкі пераследуюць за пікет ля выбарчага ўчастка ў Віцебску.

Пра гэта яна паведаміла сайту charter97.org.

«Гадзіну таму міліцыянты прынеслі мне позву. За байкот «выбараў» мяне выклікаюць заўтра на 11 гадзін у Першамайскі РУУС згодна з артыкулам 23.34 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», - сказала яна.

Нагадаем, актывісты КХП БНФ 22 сакавіка арганізавалі пікет ля выбарчага ўчастка ў Віцебску. У ім узялі ўдзел Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка. Актывісты разгарнулі плакат з надпісам «Байкот выбарчаму фарсу» і публічна парвалі запрашэнні на «выбары».

Апошнія навіны