BE RU EN

«Шухер» у Баранавічах перад прыездам Лукашэнкі

  • 25.03.2014, 21:11

Асфальт у горадзе збіраліся ўкладваць начамі.

Пра гэта паведаміла чытачка сайта charter97.org з Баранавічаў (Берасцейская вобласць).

«У наш горад Баранавічы ў аўторак на авіярамонтны завод павінен быў прыляцець Лукашэнка. Візіт перанеслі на пятніцу. Авіязавод на вушах: усё чысціцца, мыецца, беліцца, працаўнікі пальчатак раней не маглі дапрасіцца...а сёння і пальчаткі, і рыззё, і пэндзлікі з'явіліся.

Усталёўваюцца дэкарацыі, вешаюцца нейкія плакаты, будуецца ці то трыбуна, ці то сцэна...Шухер грандыёзны...Добра, што перанеслі дату, а то планавалі па начах асфальтам дарожкі закочваць...І потым чакаем расейскую авіябазу....Горад пры выпадку - на пазнацы поўнага знішчэння», - напісала жыхарка Баранавічаў.

Апошнія навіны