BE RU EN

«Белпошта» выкрасліла Украіну з гісторыі Другой сусветнай вайны

  • 25.03.2014, 21:08

У Беларусі працягваюць перапісваць гісторыю.

18 красавіка на Галоўпаштамце ў Менску павінен прайсці афіцыйны выпуск новых паштовых марак з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нечакана маркі наважылі перадрукаваць праз Украіну, піша «Беларускі партызан».

Падчас першай аб'явы аб выпуску новых марак іх анансавалі як спецвыпуск з нагоды «70 гадоў вызвалення Беларусі, Расеі і Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Філатэлістам прадставілі эскіз будучай маркі з адпаведным надпісам.

Аднак у канцы сакавіка марку перарабілі і надрукавалі з новым надпісам. Цяпер выйдзе блок марак з нагоды «70 гадоў вызвалення Беларусі і Расеі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Пра Украіну аўтары праекту наважылі забыцца.

У сярэдзіне сакавіка блок прыбралі з сайта беларускай пошты, а 25 сакавіка на сайце з'явіліся маркі ў змененым выглядзе, дзе прадстаўлены толькі Беларусь і Расея.

Фотa: belaruspartisan.org

Апошнія навіны