BE RU EN

У Межыгор'і знайшлі наркотыкі

  • 25.03.2014, 20:44

У былой рэзідэнцыі Віктара Януковіча захоўваліся наркотыкі і рэчывы для іх вырабу.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат ад фракцыі «Бацькаўшчына» Уладзімір Ар’еў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«У Межыгор'і захоўвалі наркотыкі і пракурсары! Афіцыйна! З адпаведнымі ўмовамі і дазволам, аформленым на фірму «КіеўУніверсалСервіс», уладальніцай якой з'яўляецца фірма з афшора на Брытанскіх Віргінскіх выспах», - напісаў дэпутат.

Межыгор'е - былая рэзідэнцыя Віктара Януковіча ў вёсцы Новыя Пятроўцы Кіеўскай вобласці, якую ён займаў з 2002 па 2014 год. Пасля таго, як Януковіч пакінуў рэзідэнцыю, 22 лютага яна адкрылася для наведвальнікаў.

24 лютага Вярхоўная Рада вярнула рэзідэнцыю Межыгор'е ў дзяржаўную ўласнасць.

Апошнія навіны