BE RU EN

Аэрапорты Нямеччыны абвясцілі страйк

  • 25.03.2014, 18:41

Нямецкі прафсаюз Verdi абвясціў пра страйк працоўных аэрапортаў Франкфурта-на-Майне і Мюнхена 27 сакавіка.

Эксперты ўжо прадказваюць сур'ёзныя цяжкасці з выкананнем раскладу рэйсаў і адмену некаторых палётаў. Работнікі бюджэтнага сектара патрабуюць ад дзяржавы перагледзець сістэму аплаты працы. Прафсаюз заклікаў увесь персанал аэрапорта не выйсці на працу раніцай у чацвер, паведамляе BBC.

Франкфурцкі аэрапорт з'яўляецца трэцім паводле загружанасці ў Еўропе пасля лонданскага «Хітроў» і парыжскага «Шарль дэ Голь».

Апошнія навіны