BE RU EN

МВФ экстрана вылучае Украіне $15-20 мільярдаў

  • 25.03.2014, 17:11

Аб'ём экстранай дапамогі Міжнароднага валютнага фонду Украіне можа скласці ад 15 да 20 мільярдаў даляраў.

Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Аляксандр Шлапак, перадае Forbes.

"Спадзяюся, заўтра здымем апошнюю супярэчнасць, - сказаў ён журналістам перад пачаткам пасяджэння Кабінета міністраў у аўторак. - Я перакананы, што мы паспяхова завершым перамовы з МВФ".

Зрэшты, па яго словах, канчаткова аб'ём фінансавання яшчэ не вызначаны: МВФ запатрабаваліся дадатковыя кансультацыі з іншымі патэнцыяльнымі донарамі Украіны.

Нагадаем, кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард раней заявіла, што "ў бліжэйшыя дні" Украіна і МВФ аформяць кароткатэрміновы план фінансавання.

Апошнія навіны