BE RU EN

Расейскія мытнікі ствараюць чэргі на мяжы з Украінай

  • 25.03.2014, 16:51

Расейская мытня ў пунктах пропуску на ўкраінска-расейскай мяжы замарудзіла пропуск аўтацягнікоў з Украіны.

Пра гэта паведаміў дарадца прэзідэнта Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў (АСМАП) Украіны Уладзімір Бідах, піша УНІАН.

"У пунктах пропуску на пераходзе Бачэўск вельмі павольна афармляюць машыны, з хуткасцю да 8 машын у гадзіну, правяраюць старанна. З чым гэта звязана, мы не ў курсе. А на астатніх зараз чарга рухаецца, машын нашых ідзе менш", - сказаў Бідах.

Паводле інфармацыі АСМАП, раніцай 25 сакавіка на ўкраінска-расейскай мяжы сабралася каля 200 аўтацягнікоў.

Нагадаем, у пачатку сакавіка, пасля абвастрэння міждзяржаўных адносінаў паміж Расеяй і Украінай узніклі праблемы з пропускам аўтатранспарту праз расейскую мяжу.

Апошнія навіны