BE RU EN

У кожнай краме «Карона» парушэнні

  • 25.03.2014, 16:14

Міністэрства гандлю праверыла 16 аб'ектаў рознічнага гандлю і грамадскага харчавання ТАА "Тытунь-інвест".

У кожным аб'екце з Менска, Барысава, Брэста, Бабруйска і Віцебска знайшлі парушэнні.

"У ходзе праверак у кожнай краме і аб'екце грамадскага харчавання выяўленыя парушэнні правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю асобнымі відамі тавараў і грамадскага харчавання, у тым ліку рэалізацыя тавару з мінулым тэрмінам прыдатнасці ў 6 аб'ектах на агульную суму звыш Br8,6 млн.", - адзначылі ў Мінгандлю.

Пры гэтым, паведамілі там, ва ўсіх правераных крамах устаноўленыя факты невыканання асартыментнага пераліку тавараў, парушэння парадку афармлення цэннікаў, адсутнасці неабходнай і дакладнай інфармацыі аб таварах і іх вытворцах, піша "Інтэрфакс".

Акрамя таго, па інфармацыі міністэрства, "былі выяўленыя і іншыя парушэнні: невыкананне заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў, адсутнасць перадпродажнай падрыхтоўкі, адсутнасць неабходнага абсталявання для захаванасці якасці і бяспекі тавару, адсутнасць інфармацыі на пафасаваным тавары, пры прадастаўленні зніжак не давядзенне інфармацыі аб іх памеры у адсоткавых суадносінах, парушэнне парадку ажыццяўлення грамадскага харчавання".

"У цяперашні час на вінаватых асоб, якія дапусцілі парушэнні і не выканалі свае абавязкі ў адпаведнасці са службовымі інструкцыямі, складаюцца пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні з наступнай перадачай спраў у суды для прыцягнення вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці", - падсумавалі ў міністэрстве.

Раней Мінгандлю праводзіў праверкі рынкаў, а таксама гандлёвых сетак "Рублёўскі", "Міла", "Еўраопт", "Прастор" і іншых.

Апошнія навіны