BE RU EN

Валютчыка з Баранавічаў затрымалі за куплю $150

  • 25.03.2014, 15:17

Работнікі фінансавай міліцыі затрымалі 54-гадовага жыхара Баранавічаў, які ажыццяўляў незаконныя аперацыі па абмене валюты.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. Мужчыну ўзялі з доказамі злачынства прама ў той момант, калі ён купляў 150 даляраў ЗША.

Пазней высветлілася, што маленькая сума прывяла да больш сур'ёзных наступстваў для затрыманага. Пры правядзенні ператрусу ў кашальку ў гэтага беспрацоўнага выявілі і канфіскавалі больш за 11 мільёнаў рублёў, звыш $2100, каля 1000 расейскіх рублёў.

«Падчас далейшых праверачных мерапрыемстваў работнікі Баранавіцкага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Брэсцкай вобласці ўстанавілі шматлікія факты куплі-продажу валюты падазраваным. Пры гэтым агульная сума незаконна атрыманага ім даходу склала больш за 235 млн рублёў. Неабходна адзначыць, што падазраваны добраахвотна кампенсаваў у бюджэт дзяржавы ўсю суму незаконнага прыбытку. Па матэрыялах праверкі ў дачыненні да жыхара Баранавічаў распачатая крымінальная справа», - распавялі ў прэс-службе КДК.

Апошнія навіны