BE RU EN

Гастарбайтэры з Оршы абрабавалі палітолага Суздальцава ў Маскве

  • 25.03.2014, 15:08

Інцыдэнт адбыўся ў цэнтры расейскай сталіцы.

Пра яго палітолаг Андрэй Суздальцаў, які спецыялізуецца на беларуска-расейскіх адносінах, напісаў у сваім артыкуле на сайце politoboz.com.

"Калі рухнуў Савецкі Саюз, ніхто ў Беларусі не сумняваўся, што будучыня рэспублікі выдатная, яе чакае статус новай усходнееўрапейскай Швейцарыі, дзе жыццёвы ўзровень будзе на парадак вышэй, чым у Расеі і расейцы будуць толькі зайздросціць беларусам (апошняе - абавязковы кампанент беларускай дзяржаўнай ідэалогіі). Аднак менавіта на прасторах Расеі цяпер шукаюць заробку сотні тысяч беларускіх гастарбайтэраў. Два тыдні таму аўтара гэтых радкоў у пераходзе каля Велазаводскага рынку (Масква) група гастарбайтэраў з Оршы трыбушачыла на прадмет грошай. Пераканаўшыся, што натыкнуліся на былога менчука, задаволіліся адной тысячай рублёў (каля 30 даляраў). Усё гэта сумна і вельмі непрыемна, бо давялося сутыкнуцца з праявай банкруцтва беларускай эканамічнай мадэлі за сотні кіламетраў ад Беларусі", - напісаў Андрэй Суздальцаў.

Палітолаг падкрэслівае, што велізарная колькасць беларусаў, якія пакідаюць радзіму дзеля заробкаў - следства жаласнага стану беларускай эканомікі.

Апошнія навіны