BE RU EN

Крымскім татарам пагражаюць дэпартацыяй

  • 25.03.2014, 13:21

Сепаратысты пагражаюць татарам у Крыме высяленнем.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат ад фракцыі "Батькивщина" і былы кіраўнік крымскататарскага меджліса Мустафа Джамілеў, перадае РБК-Украина.

"Цяпер разгульваюць тыя банды, якія называюць сябе казакамі, самаабаронай, гэта ў асноўным крымінальны і паўкрымінальны элемент, бамжы, якіх апранулі ў спісанае рускае абмундзіраванне, далі ім аўтаматы Калашнікава... Яны вядуць нахабныя размовы, маўляў, зноў будзем высяляць татараў", - сказаў Мустафа Джамілеў.

Нагадаем, 18 сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў дамову аб далучэнні Крыма і Севастопаля да Расеі.

Апошнія навіны