BE RU EN

Вольскі выдаў «жорсткі» альбом да Дня Волі (Аўдыё)

  • 25.03.2014, 12:41

Новы сольны альбом Лявона Вольскага, які атрымаў назву «Грамадазнаўства», выйшаў 25 сакавіка.

Альбом пад назвай «Грамадазнаўства» больш нагадвае аўтаматную чаргу, кулі якой б'юць па нашых комплексах, страхах і надзеях, піша budzma.by.

«Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў, - кажа Вольскі. - Час гандлю, прыняцця ўмоў гульні, унутранага цэнзара і лавіравання. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытання паміж радкоў. Хацелася выказацца проста і ясна».

Гэты альбом пісаўся на віленскай студыі Ymir Audio.

Апошнія навіны