BE RU EN

Менчук з-за дрэннага самаадчування зваліўся на рэйкі ў метро

  • 25.03.2014, 12:20

Яго аператыўна выцягнулі на платформу работнікі метрапалітэна.

Пра гэта паведаміў БелТА памочнік начальніка Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

"Сёння ў 10.43 на станцыі метро "Маладзёжная" Аўтазаводскай лініі Менскага метрапалітэна на рэйкі ўпаў мужчына 1953 года нараджэння. Яго аператыўна выцягнулі на платформу работнікі метрапалітэна. Аказалася, што мужчыне стала дрэнна. Яму аказваецца медыцынская дапамога", - распавёў Віталь Дэмбоўскі.

У 10.47 рух цягнікоў быў адноўлены. Затрымка склала 4 хвіліны.

Апошнія навіны