BE RU EN

Байкот расейскіх тавараў набірае абароты

  • 25.03.2014, 12:06

У Палтаўскім супермаркеце прайшоў флэшмоб па байкоту куплі расейскіх тавараў.

Як распавёў журналістам арганізатар флэшмоба Дыянісій Каплін, каля 20 маладых людзей зайшлі ў краму пад выглядам звычайных пакупнікоў, а затым пачалі па чарзе падаць на падлогу, трымаючы ў руках раздрукоўкі знакаў байкоту, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Што прыемна здзівіла, дык гэта рэакцыя пакупнікоў. Большасць ведаюць пра байкот і падтрымліваюць нашу ініцыятыву. Так, мы разумеем, што пасля таго, як дваццаць чалавек упадуць на падлогу ў супермаркеце, усе ўкраінцы раптам не стануць прыдзірліва правяраць упакоўкі. Але пасля такіх флэшмобаў змяняецца свядомасць людзей", - адзначыў ён.

На плакаце, які адна з удзельніц разгарнула падчас флэшмоба, было напісана "Купуй українське, бойкотуй російське".

Раней гэтая ж група маладых людзей пікетавала будынак філіяла "Ашчадбанка Расеі" ў Палтаве.

Апошнія навіны