BE RU EN

Рух на трасе Менск-Гродна абмяжуюць

  • 25.03.2014, 9:53

Рух на 13 кіламетры аўтадарогі Менск-Гродна ў гродзенскім напрамку будзе абмежаваны з 11.00 да 12.00 25 сакавіка.

Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Менаблвыканкама, піша «Інтэрфакс».

Прычына часовых абмежаванняў - правядзенне следчага эксперыменту на месцы ДТЗ, якое раней адбылося на гэтым участку трасы, удакладніла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Менскай вобласці Ірына Сапунова.

Каб выключыць узнікненне затораў, ДАІ вобласці рэкамендуе аўтамабілістам планаваць час і маршрут паездак з улікам прадстаўленай інфармацыі.

Апошнія навіны