BE RU EN

Украіна атрымае больш $1,5 мільярда ад Японіі

  • 25.03.2014, 9:14

Японія прадаставіць Украіне $1,5 млрд у якасці эканамічнай дапамогі.

Пра гэта абвясціў 25 сакавіка прадстаўнік японскага кабінета міністраў Йосіхідэ Суга.

"Надзвычай важна, каб кожная з краін сусветнай супольнасці аказала падтрымку Украіне, якая апынулася ў сур'ёзнай эканамічнай сітуацыі і перажывае палітычны хаос, каб даць ёй магчымасць аднавіць эканамічную стабільнасць", - сказаў прадстаўнік урада.

Ён адзначыў, што "прэм'ер-міністр Японіі абвясціў, што краіна прадаставіць Украіне эканамічную дапамогу ў памеры 150 млрд ен ($1,5 млрд) на ўмовах дасягнення Украінай пагаднення (з МВФ) аб эканамічных рэформах", паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

Суга дадаў, што 110 млрд. ен ($1,1 млрд) будуць прадастаўленыя ў якасці крэдытаў пад нізкі адсотак.

Раней паведамлялася, амерыканскія сенатары падтрымалі законапраект аб мерах падтрымкі Украіны і санкцыях у дачыненні да Расеі. ЗША дадуць Кіеву больш мільярда даляраў.

Апошнія навіны