BE RU EN

G7 абяцае санкцыі супраць сектараў эканомікі Расеі

  • 25.03.2014, 7:50

Краіны G7 прыгразілі Расеі санкцыямі ў выпадку далейшай эскалацыі сітуацыі вакол Украіны.

Яны могуць быць уведзеныя супраць шэрагу сектараў эканомікі краіны. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у Гаазе камюніке па выніках сустрэчы лідараў "сямёркі" ў панядзелак.

"Мы гатовыя ўзмацніць дзеянні, уключаючы каардынаваныя дзеянні па сектарах, якія будуць мець значны ўплыў на расейскую эканоміку, калі Расея працягне эскалацыю сітуацыі", - цытуе дакумент РІА "Новости".

Лідары "сямёркі" таксама заявілі, што прыпынілі сустрэчы ў фармаце "васьмёркі" з Расеяй.

"Мы прыпынім наш удзел у G8 да таго часу, пакуль Расея не зменіць курс і не вернуцца ўмовы для змястоўнай дыскусіі ў фармаце G8... Мы зноў сустрэнемся ў фармаце G7 у чэрвені 2014 у Брусэлі, каб абмеркаваць наш парадак дня", - гаворыцца ў дакуменце.

Лідары "сямёркі" правялі сустрэчу ў рэзідэнцыі нідэрландскага прэм'ера ў панядзелак увечары.

Фота: AP/Scanpix

Апошнія навіны