BE RU EN

Макей паляцеў у В'етнам

  • 24.03.2014, 12:32

24 сакавіка пачаўся афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, у рамках візіту запланаваная сустрэча з прэзідэнтам гэтай краіны Чыонг Тан Шангам, а таксама перамовы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў В'етнама Фам Бінь Мінем.

На сустрэчах будуць абмеркаваныя дынаміка і перспектывы развіцця палітычнага, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

У ходзе візіту плануецца падпісанне шэрагу міжнародных двухбаковых дакументаў.

Апошнія навіны