BE RU EN

Сёння будуць судзіць Дзяніса Садоўскага

  • 24.03.2014, 9:46

Прэс-сакратара БХД затрымалі на выбарчым участку.

Суд над ім адбудзецца 24 сакавіка.

Дзяніса Садоўскага затрымалі на выбарчым участку №53 Чыгуначнай акругі №20. Спачатку яго не жадалі пускаць на ўчастак старшыня і намеснік старшыні камісіі. Аднак пасля таго, як Садоўскі паабяцаў напісаць скаргу на іх дзеянні, яго не выпускалі з участку і выклікалі супрацоўнікаў міліцыі. Затым Садоўскага даставілі ва УУС Кастрычніцкага раёна, піша БелаПАН.

Што менавіта ставіцца ў віну даверанай асобе кандыдата ў «дэпутаты» Максіма Гацака, невядома, але, як адзначаюць у прэс-службе аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе аб дробным хуліганстве (арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Апошнія навіны