BE RU EN

Мустафу Джамілёва не ўпусцілі ў Крым

  • 22.03.2014, 21:01

Былы кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа, народны дэпутат Мустафа Джамілёў заявіў, што расейскія вайскоўцы не пускаюць яго на тэрыторыю Крыма.

Раней ён адзначыў, што зробіць сюрпрыз акупантам, калі яго не пусцяць на родную зямлю, паведамляе інфармагенцтва Лігабізнэсінформ у суботу, 22 сакавіка.

«Якімі будуць мае дзеянні, калі мяне туды не пусцяць, хай пакуль што будзе таямніцай і сюрпрызам для акупацыйнай улады. Не будзем даваць ім магчымасці падрыхтавацца», - сказаў Джамілёў, падкрэсліўшы, што ён «адназначна, абавязкова будзе ў Крыме».

Нагадаем, 21 сакавіка, як паведамлялася, расейскія ўлады Крыму абвясцілі лідара крымскіх татараў персонай нон грата на паўвыспе.

Апошнія навіны