BE RU EN

Украінцам у Бельбеку вылучылі ўльтыматум

  • 22.03.2014, 16:20

Украінскім вайскоўцам ў Бельбека выставілі ультыматум: здацца цягам гадзіны, інакш будзе штурм.

Прадстаўнікі расейскай арміі вылучылі ўкраінскім вайскоўцам у Бельбека ўльтыматум: здацца цягам гадзіны, інакш будзе штурм, паведамляе кіраўнік крымскага медыя-цэнтра Мінабароны Украіны Уладзіслаў Селязнёў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Крыніцы з Бельбека паведамляюць пра чарговы ультыматум: здацца ці будзе штурм. Чакаюць вынікі пастановы праз тэлефон цягам 15 хвілін», - напісаў ён.

Гэтую інфармацыю пацвярджае і журналістка Наталля Сядлецкая у сваім «Твітэры». «Акупанты акружылі аэрадром Бельбек. Паставілі нашым ультыматум - не выйдуць без зброі, пачнецца штурм», - піша яна.

Нагадаем, невядомыя людзі сёння пачалі штурм украінскай авіябазы ў Новафёдараўцы ў Крыме.

Апошнія навіны