BE RU EN

Супрацоўнік «Беркута»: На ўзвод выдалі пяць стрэльбаў і патроны без асаблівага кантролю

  • 22.03.2014, 14:49

Сілавікам падчас сутыкненняў з мітынгоўцамі свабодна і без кантролю, выдавалі патроны, прызначаныя для спынення машын.

Пра гэта ў інтэрв'ю Galnet распавёў адзін са спецназаўцаў з львоўскага «Беркута». Паводле яго слоў, ён быў на Майдане ў Кіеве з 23 лістапада да 19 лютага, некаторыя засталіся і пасля 20 чысла. «Беркутовец» распавёў, што львоўскія спецназаўцы стаялі і на Грушэўскага, калі там «усё пачалося па-сапраўднаму: гранаты, зброя, першыя ахвяры».

«Нам яшчэ з Львова на ўзвод далі па дзве помпавыя стрэльбы. Там (на Грушэўскага) выдалі яшчэ па тры на ўзвод. Вось «дзікія» (якія хацелі выслужыцца і якім «рвала дах») і пайшлі страляць. Праўда, на пярэднім плане там нейкі спецназ стаяў. Ён страляў больш за ўсё. Але і нашы стралялі», - адзначыў ён. Са словаў «беркутоўца», патроны ім выдавалі свабодна.

«Тыя патроны, якімі машыны спыняць, выдавалі без асаблівага там кантролю», - адзначыў ён. Як вядома, менавіта кулямі «Блондо», прызначанымі для спынення транспартных сродкаў, былі забітыя першыя актывісты на вуліцы Грушэўскага. Разам з тым у МУС пад кіраўніцтвам Віталя Захарчанкі заяўлялі, што сілавікі падчас сутыкненняў з мітынгоўцамі зброю не выкарыстоўвалі.

Нагадаем, асобы снайпераў, якія стралялі на Майдане, устаноўленыя. Гэта грамадзяне Украіны.

Апошнія навіны