BE RU EN

Кітайскі спадарожнік знайшоў у Індыйскім акіяне абломкі невядомага самалёта

  • 22.03.2014, 14:02

Не выключана, што гэта абломкі зніклага Boeing-777.

Улады Малайзіі паведамілі, што спадарожнікі КНР зрабілі фатаграфіі аб'ектаў у паўднёвага частцы Індыйскага акіяна, якія, магчыма, з'яўляюцца абломкамі зніклага 8 сакавіка самалёта Malaysia Airlines. У прыватнасці, на фатаграфіі выяўлены аб'ект даўжынёй прыкладна 30 мэтраў, перадае BBC.

Цяпер Кітай адпраўляе ў гэты раён карабель.

Раней паведамлялася, што самалёты і караблі Аўстраліі трэці дзень запар працягваюць даследаванні паўднёвай часткі Індыйскага акіяна ў пошуках зніклага самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines.

Boeing-777, які выконваў рэйс МН370 з Куала-Лумпура ў Пекін, бясследна знік 8 сакавіка. На борце знаходзіліся 239 чалавек, з іх 153 - грамадзяне Кітая.

Апошнія навіны