BE RU EN

Вайсковай частцы ў Новафёдараўцы выставілі ультыматум

  • 22.03.2014, 13:00

Камандзіру ўкраінскай вайсковай часткі А1100 ў Крыме выстаўлены ультыматум: калі частка не будзе здадзеная да 13:00, будзе штурм.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Твітэры» напісаў актывіст Канстанцін Рэвуцкі. Раней кіраўнік мэдыя-цэнтра Мінабароны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў паведаміў са спасылкай на крыніцы ў марской авіяцыйнай брыгадзе ВМС, што раніцай каля часціны сабраўся мітынг казакоў.

«Паводле інфармацыі крыніц, пасля мітынгу чакаецца штурм штаба МАБр. Персанал ўкраінскай авіябазы праводзіць шыхтаванне, рыхтуецца да штурму», - адзначыў Селязнёў. Расейцы таксама патрабуюць ад вайскоўцаў зенітна-ракетнага палка ў Еўпаторыі скласці зброю. У бухце Данузлаў застаюцца заблакаваныя пяць караблёў ВМС Украіны.


Video streaming by Ustream

Апошнія навіны