BE RU EN

Украіна перакрые мяжу з Беларуссю

  • 22.03.2014, 9:29

Улады Украіны асцерагаюцца пранікнення расейскіх дыверсантаў праз нашу краіну.

Сітуацыю на расейска-ўкраінскай мяжы адпаведныя службы кантралююць. Аднак пагроза пранікнення расейскіх дыверсантаў праз Беларусь застаецца высокай. Пра гэта паведаміла крыніца Eспресо.TV ва ўкраінскіх спецслужбах. Крыніца адзначыла: атрады памежнікаў, якія ахоўваюць мяжу з РФ, узмацнілі, агаліўшы заходні кірунак. Між тым, застаецца «беларускі калідор».

Беларусь звязаная з Расеяй саюзніцкімі абавязаннямі ў рамках АДКБ. Гэта, у прыватнасці, азначае, што наша краіна вымушаная надаваць права праходу праз мяжу расейскім дыверсійна-разведвальным групам і асобным асобам са спецзаданнямі. Такім чынам, мяжа з Беларуссю таксама мае патрэбу ў неадкладным узмацненні кантролю, падкрэсліла крыніца, бо таго патрабуе аператыўная абстаноўка.

Апошнія навіны