BE RU EN

Марскія пяхотнікі ў Феадосіі рыхтуюцца да штурму

  • 21.03.2014, 18:33

Перамовы Феадасійскага асобнага батальёна марской пяхоты МУС Украіны з прадстаўнікамі ЧФ РФ нічым не завяршыліся, у частцы чакаюць штурму .

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў камандзір часткі Дзмітрый Дзеляціцкі.

«Я зараз не вельмі магу казаць, бо мы рыхтуемся адбіваць штурм», - паведаміў ён. На пытанне, ці азначае гэта, што перамовы не былі паспяховымі, ён адказаў: «Менавіта так. Таму трэба рыхтавацца».

Раней паведамлялася, што Дзеляціцкі вёў перамовы аб вывадзе ўкраінскіх вайскоўцаў разам з тэхнікай на тэрыторыю мацерыковай Украіны.

Фота: belvpo.com

Апошнія навіны