BE RU EN

Рэстаран у Малайзіі адмовіўся абслугоўваць «расейскіх акупантаў»

  • 21.03.2014, 18:10

Замест гэтага ўладальнікі рэстарана прапануюць бясплатныя напоі для ўкраінцаў.

Такім чынам жыхары папулярнага курорта, размешчанага на выспе Пінанг ля заходняга ўзбярэжжа Малайзіі выказалі сваю салідарнасць з Украінай і пратэст супраць расейскага ўварвання ў гэтую краіну.

Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

«Сардэчна запрашаем на выспу Пінанг, - напісана на аб'яве, што вісіць на ўваходных дзвярах у рэстаран. - Акрамя расейскіх акупантаў». Для тых, хто не разумее ангельскай мовы, ёсць лаканічны надпіс і па-расейску: «Пайшоў прэч».

Украінцам рэстаран прапануе бясплатныя напоі і ўдакладняе, што «прапанова дзейнічае да канца акупацыі».

Раней адзін з хостэлаў на выспе Пінанг, што папулярны сярод расейскіх турыстаў, выступіў з падобнай ініцыятывай.

Апошнія навіны