BE RU EN

Прэзідэнт Турцыі асудзіў блакаванне «Твітэра»

  • 21.03.2014, 17:56

Абдула Гюль выказаў крытыку ў сувязі з блакаваннем сацыяльных сетак у краіне.

Ён напісаў у сваім мікраблогу ў «Твітэры», што закрываць доступ да сацсетак непрымальна. Гюль дадаў, што, згодна з рашэннем суда, заблакаваныя могуць быць толькі асобныя сайты, якія парушаюць правілы абароны інфармацыі. Гюль выказаў надзею, што доступ да Twitter у бліжэйшы час адкрыюць.

Раней турэцкія ўлады зачынілі магчымасць карыстання міжнароднай сацыяльнай сеткай «Твітэр» ва ўсёй краіне пасля таго, як да гэтага заклікаў прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. «Твітэр» і падобныя рэчы мы будзем выкараняць. Што з гэтай нагоды кажа сусветная супольнасць, мяне абсалютна не цікавіць», - цытуе словы Эрдагана турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu.

У Еўракамісіі выказалі «глыбокую занепакоенасць» у сувязі з забаронай сэрвісу мікраблогаў, піша агенцтва epd. «Свабода зносінаў і выбару сродкаў для камунікацыі - гэта адны з галоўных каштоўнасцяў Еўразвяза», - заявіў камісар ЕЗ па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле.

Апошнія навіны