BE RU EN

Актывіста АГП затрымалі каля станцыі метро «Трактарны завод»

  • 21.03.2014, 17:44

У Менску затрыманы кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антон Жылко.

Як паведаміла БелаПАН прэс-служба АГП, Жылко затрымалі каля ўваходу ў метро на станцыю "Трактарны завод", дзе ён разам са сваёй даверанай асобай Ганнай Канапацкай раздаваў запрашэнні на сустрэчу з выбаршчыкамі. Яна павінна была адбыцца сёння ў актавай зале СШ №87 (вул. Шчарбакова, 23) у 18.00.

Як паведамілі сведкі, кандыдата адвялі двое чалавек у цывільным. Яго тэлефон не адказваў, таму Ганна Канапацкая звярнулася ў Партызанскі РУУС. Як высветлілася, Антон Жылко знаходзіцца там. Ён затрыманы, ідзе разбіральніцтва.

Апошнія навіны