BE RU EN

Украіна адклікае амбасадара з Арменіі

  • 21.03.2014, 17:24

Кіеў папрасіў Арменію выказаць афіцыйную пазіцыю адносна правядзення рэферэндуму ў Крыме.

Міністэрства замежных спраў Украіны ўручыла ноту амбасадару Арменіі ў сувязі з пазіцыяй Арменіі адносна рэферэндуму ў Крыме. Пра гэта паведаміў на брыфінгу дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Яўген Перабійніс, перадае РБК-Украина.

Украіна папрасіла Арменію выказаць афіцыйную пазіцыю адносна правядзення рэферэндуму ў Крыме. Кіеў таксама вырашыў, па словах Перабійніса, выклікаць для кансультацый у Кіеў амбасадара Украіны ў Арменіі.

Нагадаем, прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян падтрымаў вынікі рэферэндуму ў Крыме. Вынікі крымскага рэферэндуму падтрымалі таксама ўлады Сірыі і Казахстана.

Апошнія навіны