BE RU EN

Украіна пачала сумесныя вучэнні з НАТА

  • 21.03.2014, 17:04

На ўсходзе Балгарыі пачаліся вайсковыя вучэнні з удзелам НАТА і краін-партнёраў Альянсу, у тым ліку і Украіны.

Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.

Як адзначаецца, вучэнні праходзяць на трэніровачнай базе, размешчанай недалёка ад населенага пункта Нова-Сяло, піша gazeta.ua.

У ваенных манеўрах, якія атрымалі назву Saber Guardian (Шабля Захавальнік), бяруць удзел вайскоўцы з 12 краін НАТА і краін-партнёраў. Акрамя Украіны ў вучэннях задзейнічаныя Грузія, Сербія, Малдова, Арменія і Азербайджан. Прадстаўнік арміі ЗША Джэсі Грэнджэр заявіў, што манеўры былі запланаваныя яшчэ да абвастрэння сітуацыі ва Украіне.

Нагадаем, у пачатку сакавіка ў рэгіёне адбыліся сумесныя вучэнні ЗША, Балгарыі і Румыніі, у якіх бралі ўдзел фрэгат балгарскіх ВМС, тры румынскіх карабля і амерыканскі эсмінец УРА Truxtun.

Апошнія навіны