BE RU EN

Беларусь выплаціла чарговы транш па крэдыце МВФ

  • 21.03.2014, 16:53

Плацёж быў ажыццёўлены 21 сакавіка.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Міністэрства фінансаў Беларусі.

«Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце «стэнд-бай»МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР (эквівалентна 85,0 млн. даляраў ЗША)», - гаворыцца ў паведамленні.

Пяць траншаў крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду ў рамках праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. даляраў Беларусь атрымала ў 2009-10 гадах. Асноўны пік выплаты доўгу прыпадае на 2013-14 гады.

Апошнія навіны