BE RU EN

Танкі ў Крывым Рогу маглі падпаліць дыверсанты

  • 21.03.2014, 16:48

У Мінабароны Украіны лічаць, што танкі ў Крывым Рогу падпалілі.

Намеснік міністра абароны Украіны Леанід Палякоў угледжвае прыкметы сабатажу і дыверсіі ў выпадку з пажарам у танкавай брыгадзе ў Крывым Рогу Днепрапятроўскай вобласці, у выніку якога згарэлі два танкі і былі пашкоджаныя тры, піша "Інтэрфакс".

"Узнікаюць пэўныя падазрэнні, гэтыя танкі нядаўна правяралі, усё было нармальна і раптам яны загарэліся... Гэта цалкам упісваецца ў канву дыверсіі або сабатажу", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Кіеве.

Нагадаем, па дадзеных міліцыі, пажар узнік з-за кароткага замыкання. Пацярпелых сярод вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб няма.

Апошнія навіны