BE RU EN

У Менску «замінавалі» школу

  • 21.03.2014, 16:36

«Мінёрам» апынуўся 15-гадовы школьнік.

21 сакавіка ў 12:51 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што школа №173 па вул. Герасіменкі, 48 у Менску замінаваная - туды адправілі групу сапёраў, усіх супрацоўнікаў і вучняў школы эвакуявалі (парадку 580 чалавек).

Па «гарачых слядах» супрацоўнікі міліцыі знайшлі таго, хто тэлефанаваў - ім апынуўся вучань суседняй школы 1999 года нараджэння, піша БелаПАН.

Як распавялі ў ГУУС Менгарвыканкама, «ілжэмінёраў» часцей за ўсё прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці. Так, артыкул 17.6. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (заведама ілжывае паведамленне) прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь (6,5 млн. рублёў). У кожнай канкрэтнай сітуацыі асобна лічыцца кошт працы спецслужбаў. Плаціць прыйдзецца бацькам, а дзіця ў абавязковым парадку паставяць на спецыяльны ўлік не толькі ў школе, але і ў міліцыі.

Апошнія навіны