BE RU EN

Расейскія самалёты парушылі забарону на пасадку ў аэрапорце Сімферопаля

  • 21.03.2014, 16:29

Украінскаму боку не паведамляюць пра палёты.

Шэраг расейскіх рэйсавых перавозчыкаў ажыццявілі пералёты і пасадкі ў аэрапорце Сімферопаля, не паведаміўшы пра гэта Украіне і не карыстаючыся радыёсувяззю, заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс на брыфінгу, піша «Сегодня».

Паводле яго слоў, перавозчыкі парушаюць забарону на пасадкі і ўзлёты ў закрытым аэрапорце.

У МЗС адзначаюць практычна штодзённае парушэнне гэтай забароны.

Нагадаем, аэрапорт Сімферопаля знаходзяцца пад кантролем так званай крымскай самаабароны.

Як мы раней паведамлялі, 19 сакавіка першага віцэ-прэм'ера Украіны Віталя Ярэму і в. а. міністра абароны Ігара Ценюха не ўпусцілі ў Крым. Яны ляцелі на паўвостраў для ўрэгулявання сітуацыі.

Апошнія навіны