BE RU EN

Саліста «Скрябина» шантажавалі, каб ён выступаў за Януковіча

  • 21.03.2014, 16:15

Саліст украінскага гурта «Скрябин» Андрэй Кузьменка распавёў, чаму падтрымліваў былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

У 2004 годзе гурт «Скрябин» даваў канцэрты і са сцэны выказваў словы падтрымкі на той момант яшчэ кандыдату ў прэзідэнты Віктару Януковічу.

Толькі праз 10 гадоў саліст гурта «Скрябин» Андрэй рашыўся расказаць пра сапраўдную прычыну гэтых канцэртаў, паведамляе ТСН.

«Я не ў палітыцы ўжо 10 гадоў, Слава Богу. Апошні мой «горды» выхад быў за Януковіча ў 2004 годзе. Ён быў справакаваны маёй працай на Интере. Нам сказалі выразна, ці вы ідзяце, ці вы не ідзяце, і чатыры гады вам закрытыя выхады на радыё і тэлебачанне», - распавёў Кузьменка.

З тых часоў, Кузьменка не ўдзельнічае ні ў якіх палітычных канцэртах. Гэта ж і тлумачыць, чаму ён ні разу не выйшаў на сцэну Еўрамайдана.

Апошнія навіны