BE RU EN

Францыя прыпыняе ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй

  • 21.03.2014, 16:07

Прыпыненне ваеннага супрацоўніцтва закране правядзенне сумесных манеўраў.

Пра гэта заявіў міністр абароны Жан-Іў Ле Дрыян падчас свайго візіту ў краіны Балтыі, паведамляе Reuters.

Па словах французскага міністра, прыпыненне ваеннага супрацоўніцтва закране правядзенне сумесных манеўраў, перадае РБК.

Тым не менш, ніякай інфармацыі пра далейшы лёс кантрактаў па пастаўцы ў Расею верталётаносцаў у рамках праекта "Містраль" ён не прадставіў.

Нагадаем, 15 сакавіка прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд паведаміў, што краіна мае намер перагледзець сваё ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй з-за далучэння Крыма да Расеі.

Апошнія навіны