BE RU EN

Офіс «Нафтагаза» заблакавалі міліцыянты з аўтаматамі

  • 21.03.2014, 15:56

Прычыны блакавання праваахоўнікі не паведамляюць.

Сёння, 21 сакавіка, галоўны офіс "Нафтагаза" быў заблакаваны супрацоўнікамі міліцыі.

Уваход і выхад з будынка на дадзены момант немагчымы. Міліцыянты з аўтаматамі знаходзяцца ўнутры закрытага будынка.

Як паведамілі карэспандэнту ТСН супрацоўнікі прадпрыемства, якія знаходзіліся звонку: яны вярнуліся ў офіс пасля абеду і не змаглі зайсці ў памяшканне.

Супрацоўнікі міліцыі прычыны блакавання не тлумачаць, толькі кажуць: "чакайце". Супрацоўнікі "Нафтагаза" кажуць, што магчымай прычынай такога блакавання можа быць канфіскацыя дакументаў.

Самаабароны Майдана побач з офісам няма, унутры бачныя толькі супрацоўнікі міліцыі.

Апошнія навіны