BE RU EN

National Geographic не будзе далучаць Крым да Расеі на мапах

  • 21.03.2014, 15:47

Меркаванне картографа Хуана Хасэ Вальдэса, які выступіў за пазначэнне Крыма часткай Расеі, не адпавядае пазіцыі National Geographiс.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік рэдакцыі ўкраінскай версіі часопіса National Geographic у «Фэйсбуку» Дзмітрый Губенка.

Ён паведаміў, што ў галоўным офісе Нацыянальнага Геаграфічнага Таварыства не падтрымліваюць і не легалізуюць анэксію Крыма Расеяй, а мапы мяняць не будуць.

«Нацыянальнае Геаграфічнае Таварыства сочыць за падзеямі ва Украіне і шкадуе, што ў пагоні за сенсацыяй Bloomberg узяў інтэрв'ю ў картографа, які проста распавёў палітыку НДА адносна падобных сітуацый. Інтэрв'ю трэба было браць у Прэзідэнта НДА або дырэктара, як мінімум», - напісаў Губенка.

Як нагадвае liga.net, 18 сакавіка Bloomberg і шэраг іншых амерыканскіх СМІ распаўсюдзілі інфармацыю, пра тое што падраздзяленне найбуйнейшага геаграфічнага таварыства National Geographic Maps можа далучыць Крым да Расеі на мапах.

Апошнія навіны