BE RU EN

Лаўрову не спадабалася пагадненне Украіны з ЕЗ

  • 21.03.2014, 15:38

МЗС Расеі лічыць, што падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ Украіне варта было б зрабіць пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

"Цяперашнія кіраўнікі ў Кіеве заявілі аб падпісанні пагаднення, не маючы падтрымкі ўсёй краіны, - сказаў Сяргей Лаўроў, якога цытуюць расейскія СМІ. - Мне здаецца, што толькі дамовіўшыся ў сваім доме, дасягнуўшы нацыянальнай згоды, можна вырашаць праблемы, якія выклікаюць велізарныя супярэчнасці ў самой Украіне".

На пытанне, ці мае намер Расея абмежаваць увоз польскіх тавараў з-за таго, што Варшава падтрымлівае Кіеў, Лаўроў адказаў адмоўна.

"Калі мяса будзе свежым і адпавядаць стандартам, якія прад'яўляюць нашы кантрольныя органы, то ніякіх палітычных кантэкстаў у нашых дзеяннях не будзе", - сказаў ён.

Апошнія навіны