BE RU EN

Пуцін падпісаў закон аб акупацыі Крыма

  • 21.03.2014, 15:12

Крым і Севастопаль, нягледзячы на сусветны пратэст, абвешчаныя тэрыторыяй Расеі.

Уладзімір Пуцін падпісаў Федэральны канстытуцыйны закон «Аб прыняцці ў Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расейскай Федэрацыі новых суб'ектаў - Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля» і Федэральны закон «Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расейскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расейскай Федэрацыі новых суб'ектаў». Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

Раней сёння гэтыя законы ратыфікаваў Савет Федэрацыі РФ. Учора дакументы былі адобраныя Дзярждумай.

Апошнія навіны