BE RU EN

Рагозін пагражае сенатару Макейну Сібір'ю

  • 21.03.2014, 13:55

Віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін рэкамендуе сенатару Джону Макейну не заракацца ад «вакацый ў Сібіры».

«Ну, Джоні, ніколі не кажы ніколі!» - напісаў Рагозін у сваім англамоўным мікраблогу ў «Твітэры».

Раней Макейн у адказ на ўключэнне яго ў санкцыйны спіс МЗС РФ, напісаў у сваім «Твітэры», што яго вясновыя вакацыі ў Сібіры, відавочна, адмяняюцца, піша «Інтэрфакс».

Прэзідэнт ЗША Барак Абама напярэдадні абвясціў аб пашырэнні спісу расейцаў, у дачыненні да якіх яго адміністрацыя ўводзіць абмежавальныя меры ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне. Са свайго боку МЗС РФ адказаў на папярэдні амерыканскі санкцыйны спіс.

Апошнія навіны