BE RU EN

Закупачныя кошты на сельгаспрадукцыю вырастуць на 10%

  • 21.03.2014, 13:51

Закупачныя кошты на прадукцыю раслінаводства, якая закупляецца ў лік дзяржзамовы, у бягучым годзе паэтапна вырастуць на 10%.

Пра гэта заявіла ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Людміла Ніжэвіч. Пры гэтым яна паведаміла, што ў бліжэйшы час будуць павышаныя закупачныя кошты на жыта і цукровыя буракі.

Людміла Ніжэвіч звярнула ўвагу, што сёння закупачныя кошты рэгулююцца дзяржавай толькі ў дачыненні да прадукцыі, якая пастаўляецца па дзяржзамове, пры гэтым па дзяржзамове пастаўляецца толькі прадукцыя раслінаводства. "Па сутнасці мы падышлі да таго, што кошты на прадукцыю жывёлагадоўлі ў нас свабодныя. Але ёсць пэўнае абмежаванне па коштах адпускных, якія фармуюцца на перапрацоўчых прадпрыемствах, у адзін момант павысіць гэтыя кошты немагчыма", - адзначыла намеснік міністра.

Яна таксама паведаміла, што з пачатку 2015 года плануецца перайсці на свабодныя адпускныя кошты.

Апошнія навіны