BE RU EN

Fitch пагоршыла прагноз па рэйтынгу Расеі

  • 21.03.2014, 13:23

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch пагоршыла прагноз па доўгатэрміноваму рэйтынгу дэфолту эмітэнта РФ «ВВВ» да негатыўнага са стабільнага.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва, перадае «Прайм».

Пры гэтым кароткатэрміновы рэйтынг «F3» і столь па рэйтынгах краіны «ВВВ+» былі пацверджаныя. Агенцтва лічыць, што краіна захоўвае агульную палітычную і сацыяльную стабільнасць.

«Пагаршэнне прагнозу звязана з магчымым уплывам санкцый на эканоміку і дзелавы клімат у Расеі», - адзначаецца ў паведамленні. Амерыканскія і еўрапейскія банкі ў бягучай сітуацыі могуць скараціць аб'ёмы крэдытавання РФ, таму ёсць рызыкі запаволення тэмпаў эканамічнага росту, а кампаніям можа спатрэбіцца дапамога з боку дзяржавы.

Наступствамі санкцый могуць стаць адток капіталу і далейшы ціск на курс рубля.

«Перыяд павольнага росту эканомікі ўзмацняе рызыкі скарачэння фінансавай «падушкі бяспекі» і павелічэння дзяржаўнага доўгу з бягучага нізкага ўзроўню. Аднак падзенне курсу рубля спрыяе прытоку сродкаў у дзяржбюджэт дзякуючы павелічэнню рублёвай выручкі ад продажу нафты», - дадаюць аналітыкі Fitch.

Залежнасць ад продажаў сыравіны захоўваецца - вуглевадароды складаюць 67% экспарту і 50% паступленняў у дзяржбюджэт, што павялічвае рызыкі негатыўных наступстваў у выпадку знешніх шокаў.

Апошнія навіны