BE RU EN

Савет Федэрацыі ратыфікаваў акупацыю Крыма

  • 21.03.2014, 13:07

Савет Федэрацыі адобрыў дамову аб уступленні Крыма ў склад Расеі.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

За ратыфікацыю прагаласавалі 155 сенатараў, ніхт о не прагаласаваў супраць і не ўстрымаўся.

Дамову аб уступленні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі на правах новых суб'ектаў Федэрацыі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прадстаўнікі самаабвешчаных уладаў Крыма падпісалі 18 сакавіка. Праз два дні 443 галасамі супраць аднаго яе зацвердзіла Дзяржаўная Дума.

Украіна і краіны Захаду не прызналі законным далучэнне паўвострава да Расеі.

Апошнія навіны