BE RU EN

На Данетчыне разблакавалі ўсе воінскія часткі

  • 21.03.2014, 12:08

Арганізатары блакаванняў воінскіх частак затрыманыя.

Дзякуючы намаганням праваахоўнікаў і грамадскасці ў Данецкай вобласці, у прыватнасці ў Марыўпалі і Новаазоўску, з чацвярга больш няма заблакаваных украінскіх ваенных частак.

Як паведамляе ТСН, утрымліваюцца пад вартай 5 арганізатараў "народных" блакаванняў, таксама супраць паўсотні складзеныя пратаколы, а яшчэ каля ста прарасейскіх актывістаў, якія за грошы выдавалі сябе за неабыякавых шахцёраў, знаходзяцца ў вышуку.

Як адзначыў начальнік упраўлення грамадскай бяспекі УМВД у рэгіёне Яўген Юханаў, за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах затрыманыя будуць аштрафаваныя, але калі ў будучыні хтосьці з іх будзе паўторна прыцягнуты да адказнасці за падобныя правіны, то ім будзе пагражаць адміністрацыйны арышт.

Таксама ў данецкай міліцыі спадзяюцца, што ідэнтыфікаваныя і затрыманыя ўдзельнікі масавых беспарадкаў і блякаванняў падчас следчых дзеянняў дапамогуць выйсці на арганізатараў і заказчыкаў так званага "народнага супраціву".

Апошнія навіны